Skip to main content

Фотафакт: велаклуб з Ашмян пачаў сезон малітвай у гудагайскім санктуарыі

rowary 130 красавіка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) велаклуб “Rovar” з Ашмян распачаў новы сезон.

Для аматараў язды на роварах ужо стала традыцыяй кожны год пачынаць сезон з малітвы перад Найсвяцейшай Паннай Марыяй і прыняцця благаслаўлення на час сваіх летніх роварных падарожжаў.

Благаслаўленне ім удзяліў а. Казімір Мараўскі OCD, які сам нярэдка здзяйсняе доўгія падарожжы на ровары.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: a. Аркадзь Куляха OCD