Skip to main content

У Лідскім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства благаславілі работнікаў цэха і велікодную прадукцыю

kombinat lida 2Перад святам Уваскрасення Пана кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Каралевы нашых сем’яў кс. канонік Юрый Бяганскі завітаў у Лідскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, каб благаславіць работнікаў цэха і духмяную велікодную здобу.

На прадпрыемстве запрасіць святара, каб благаславіць велікодную прадукцыю, ужо стала традыцыяй. “Гэтым прадпрыемства праяўляе клопат пра сваіх пакупнікоў, якія не змогуць прысутнічаць у храме падчас святочных набажэнстваў”, – растлумачыў кіраўнік Лідскага філіяла аблспажыўтаварыства Лявон Кулік.

Благаслаўляючы здобу, якая выпускаецца на прадпрыемстве, кс. Юрый Бяганскі пажадаў: “Хай гэтыя кулічы ды караваі ўпрыгожаць святочныя сталы, каб людзі сустрэлі Вялікдзень у коле родных і ў хатнім цяпле, з радасцю і святлом у сэрцах! Няхай святло гэтай вялікай падзеі ніколі не згасае ў душах, няхай у кожнага з нас яно абуджае ў сэрцы імкненне жыць і працаваць па законах Божых”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі