Skip to main content

Крыжовы шлях падрыхтавалі дзеці і моладзь у лідскай Фары

lida fara 11 красавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (фарны касцёл) адбылося арыгінальнае набажэнства Крыжовага шляху, падрыхтаванае дзецьмі і моладдзю.

Маладыя парафіяне зладзілі інсцэніраванае набажэнства пад кіраўніцтвам сясцёр назарэтанак. З канца касцёла да галоўнага алтара яно ўключала чатырнаццаць стацый, якія дапамагалі ўвайсці ў атмасферу падзей зямнога жыцця Езуса Хрыста. Памаліцца і паразважаць над гэтымі падзеямі сабраліся бацькі маладых артыстаў, іншыя вернікі парафіі і ўсе жадаючыя.

Галоўнай мэтай Крыжовага шляху было паказаць любоў Бога да кожнага з нас.

Пробашч парафіі кс. канонік Уладзімір Гуляй, які таксама прысутнічаў на набажэнстве, адзначыў: “Крыж – знак любові, і праз гэты знак мы адкуплены ад граху. Кожны дзень мы павінны быць бліжэй да Хрыста і Яго крыжа!”

 

Віталій Сямёнаў