Арганізатарам турніру ўжо на працягу 21 года з’яўляецца кс. Міраслаў Мікульскі. Дзякуючы выдатнай арганізацыі, кожны ўдзельнік змог адчуць цудоўную атмасферу турніру.
Як і кожны год, адным з прадстаўнікоў Гродзенскай дыяцэзіі была каманда з парафіі НПМ Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Гродна-Аўгустовак). 1 лютага каманда прыняла ўдзел у спаборніцтвах (ігракі 1997 г.нар.) і з 14 каманд заняла 4 месца. Таксама спецыяльны кубак з надпісам “За клопат пра дзяцей” арганізатары ўручылі душпастыру парафіі Гродна-Аўгустовак кс. Артуру Малафею, які разам з трэнерам Аляксандрам Гусарам суправаджаў сваіх выхаванцаў.
Арганізатары падрыхтавалі спецыяльныя ўзнагароды і падарункі для ўсіх удзельнікаў з кожнай каманды.