Skip to main content

У Іўі прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з духавенствам

photo 2023 03 01 06 46 32У райвыканкаме Іўя адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з духавенствам па пытанні развіцця этнаканфесійнай сферы. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама каталіцкія святары Іўеўскага дэканату.

Як паведамляе ivyenews.by, было разгледжана шмат праблемных пытанняў. 

У Іўеўскім раёне дзейнічаюць 19 рэлігійных суполак, з якіх дзевяць рыма-каталіцкіх. Вядуцца працы па рэгістрацыі будынка былога кляштара бернардынаў, які ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. У 11 нядзельных школах вучыцца больш за 700 дзяцей.

Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт аказвае ўсялякае садзейнічанне рэлігійным суполкам у вырашэнні праблемных пытанняў, арганізацыі масавых мерапрыемстваў.

photo 2023 03 01 06 46 33

На сустрэчы была закранута тэма выканання законаў “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і “Аб пахаванні”. Таксама было вырашана працягнуць развіццё рэлігійнага турызму.

Разглядалася і выкананне супрацьпажарнай бяспекі ў святынях. Было вырашана працягваць і развіваць сувязі паміж установамі адукацыі і духавенствам.

Акрамя таго, на сустрэчы было адзначана, што рэлігійныя суполкі раёна граюць вялікую ролю ў ажыццяўленні сацыяльнай дапамогі.