Skip to main content

Фотафакт: у Гудагаі дзеці падрыхтавалі малюнкі з нагоды Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў

malunki 2У межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, які праходзіў з 18 па 25 студзеня, дзеці з гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (Астравецкі дэканат) падрыхтавалі малюнкi.

Працы дзяцей сталі выразам іх жадання адзінства.

Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў быў для дзяцей таксама нагодай да малітвы аб адзінстве ўсіх хрысціянскіх вернікаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Алена Міхалевіч