Skip to main content

Mоладзь гродзенскіх парафій перад святамі падзялілася аплаткамі

oplatek 5Пры гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) перад святамі Божага Нараджэння адбылася аплаткавая сустрэча моладзі.

Сустрэча была арганізавана Моладзевым душпастырствам OPEN. На ёй сабраліся маладыя людзі з розных парафій горада над Нёманам разам са святарамі сваіх супольнасцяў.

Мерапрыемства пачалося ў касцёле святой Імшой, якую ўзначаліў кс. канонік Антоні Грэмза, адказны за душпастырства моладзі.

oplatek 7

Сустрэча была асаблівым часам, калі ўдзельнікі маглі падзяліцца аплаткамі, выказаць адзін аднаму сардэчныя віншаванні з нагоды святаў і падумаць над планамі на будучыню.

У праграме былі таксама інтэграцыйныя гульні і канцэрт.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Віктар Салдаценка