Skip to main content

Адвэнтавы дзень засяроджання арганізавалі для членаў руху “Gloriosa Trinita” лідскай парафіі

ruh 7Члены руху “Gloriosa Trinita” лідскай парафіі Святой Сям’і прынялі ўдзел у адвэнтавым дні засяроджання. На гэтых рэкалекцыях яны былі разам са сваім пробашчам кс. Русланам Мазанам.

Сустрэча прайшла ў рэкалекцыйным доме ў Росі.

З нагоды блізкіх святаў Божага Нараджэння сустрэча была прысвечана тэме падрыхтоўкі да прыняцця Уцелаўлёнага Слова ў сем’ях. Таксама дзень засяроджання стаў нагодай да супольнай малітвы і разважання над Божым словам.

ruh 3

“Gloriosa Trinita” – міжнародная каталіцкая харызматычна-евангелізацыйная супольнасць, якая ўзнікла ў Італіі. Яна дзейнічае ў некалькіх краінах, у тым ліку ў Беларусі пры лідскай парафіі Святой Сям’і.

Гэта таварыства вернікаў, якое натхняецца Найсвяцейшай Тройцай як прыкладам дасканалай сям’і. Яго члены ўспрымаюць сям’ю як вобраз Найсвяцейшай Тройцы і як месца, дзе нараджаецца і развіваецца святасць. Яны імкнуцца наблізіцца да праблем штодзённага жыцця сучаснага чалавека, ажывіць веру ў сем’ях і ў сэрцах усіх людзей.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі