Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Дзеці гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля праводзяць Адвэнт разам са св. Яўхімам

28 Лістапада 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 28 Лістапада 2022

roraty 1З надыходам Адвэнту, які распачынае ў Касцёле новы літургічны год, у парафіях пачаліся раратнія святыя Імшы. На гэтых Імшах, якія цэлебруюцца ў гонар Маці Божай, збіраюцца шматлікія дзеці, моладзь, а таксама дарослыя.

У гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) раратнія Імшы карыстаюцца вялікай папулярнасцю. На іх збіраюцца сотні дзяцей і маладых людзей, якія ўстаюць рана, каб узяць удзел у літургіі, якая пачынаецца ў 6.45.

Дэвіз сёлетніх Раратаў у парафіі – “Перш чым Езус нарадзіўся, было так…”.

У гэтым годзе на працягу ўсяго Адвэнту ўдзельнікам раратніх Імшаў будзе дапамагаць святы Яўхім, дзед Пана Езуса. Ён будзе расказваць ім, што адбывалася да таго, як Езус нарадзіўся.

roraty 14

Першая раратняя Імша ў дзевятоўскім касцёле прайшла 28 лістапада. У гаміліі пробашч парафіі а. Анджэй Ядкоўскі CSsR патлумачыў сэнс Адвэнту, які заключаецца ў чаканні Езуса.

“Мы чакаем гэтай асаблівай ночы, калі будзе нараджэнне самога Бога, калі Бог сыходзіць на зямлю. А калі нараджэнне, тады збіраецца ўся сям’я, каб святкаваць, радавацца, спяваць калядкі. І да гэтага мы рыхтуемся праз шлях Адвэнту. Мы пачынаем рыхтаваць нашыя сэрцы, нашую душу да прыйсця Збаўцы”, – адзначыў пробашч.

Святар падкрэсліў, што з дапамогай гэтых Раратаў удзельнікі даведаюцца, чаму чалавек быў павінен выйсці з раю, даведаюцца, што Бог не пакінуў чалавека, пачуюць, як Бог паслаў Ноя і той пабудаваў каўчэг, а таксама хто такі быў Абрагам.

Пробашч заахвоціў парафіян з радасцю ісці дарогай Адвэнту разам са святым Яўхімам.

На заканчэнне Імшы хор дзяцей, які налічвае амаль 40 чалавек і ўпрыгожвае спевам гэтыя Рараты, заспяваў іх гімн “Перш чым Езус нарадзіўся, было так”.

Пасля літургіі дзеці атрымалі адмысловыя таблічкі на Адвэнт, каб кожны дзень ставіць у іх новую адзнаку.

roraty_1 Download roraty_1
roraty_10 Download roraty_10
roraty_11 Download roraty_11
roraty_12 Download roraty_12
roraty_13 Download roraty_13
roraty_14 Download roraty_14
roraty_15 Download roraty_15
roraty_16 Download roraty_16
roraty_17 Download roraty_17
roraty_18 Download roraty_18
roraty_19 Download roraty_19
roraty_2 Download roraty_2
roraty_3 Download roraty_3
roraty_4 Download roraty_4
roraty_5 Download roraty_5
roraty_6 Download roraty_6
roraty_7 Download roraty_7
roraty_8 Download roraty_8
roraty_9 Download roraty_9

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 28 Лістапада 2022
Абноўлена 28 Лістапада 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя