Skip to main content

Біскуп Гродзенскі наведаў капліцу ў Падліпках

padlipki 219 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў капліцу Маці Божай Міласэрнасці ў Падліпках, якая належыць да парафіі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад).

Нагодай да супольнай малітвы іерарха з вернікамі Падліпак і наваколля была нядаўняя адпустовая ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. Яе абраз знаходзіцца ў бакавым алтары капліцы.

Акрамя таго, у гэты дзень адзначалася 25-годдзе з часу асвячэння і ўмуравання вуглавога каменя ў будоўлю капліцы. Прысутныя маліліся за ўсіх, хто прычыніўся да паўстання гэтай святыні.

На малітве сабраліся шматлікія вернікі, а таксама святары дэканату на чале з дэканам кс. Янам Рушніцкім.

Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк.

padlipki 9

Біскуп Кашкевіч узначаліў святую Імшу. Гамілію прамовіў генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч. Святар нагадаў гісторыю паўстання капліцы і дадаў, што яна з'яўляецца месцам пашырэння культу Божай Міласэрнасці.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне асвяціў галоўны алтар капліцы, пабудаваны некаторы час таму дзякуючы старанням былога пробашча парафіі кс. каноніка Валерыя Быкоўскага і вернікаў.

Біскуп падзякаваў парафіянам за іх прабыванне з Хрыстом, а таксама заахвоціў берагчы веру і ўзрастаць у ёй.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі