Skip to main content

Майстар-клас для дзяцей па вырабе ружанца прайшоў у гродзенскай парафіі

olszanka ruzaniec 3У апошнюю суботу кастрычніка, які ў Касцёле традыцыйна прысвечаны ружанцовай малітве, дзеці з парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прынялі ўдзел у майстар-класе “Ружанец-бранзалет сваімі рукамі”.

olszanka ruzaniec 4

Кожны з удзельнікаў паспрабаваў свае сілы, каб самастойна зрабіць са шнурка і пацерак ружанец. Нягледзячы на тое, што тэхніка пляцення была няпростай, усе цудоўна справіліся з заданнем.

Хоць месяц кастрычнік заканчваецца, арганізатары майстар-класу маюць надзею, што дзеці і надалей будуць працягваць маліцца на ружанцы, а некага з іх, можа, будзе заахвочваць да такой малітвы ружанец, сплецены ўласнаручна.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі