Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Два новыя прэзбітэры і адзін дыякан: у Гродне адбылося пасвячэнне

4 Верасня 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 04 Верасня 2022

pasweczenia 983 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне двум дыяканам і дыяканскае пасвячэнне аднаму студэнту Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Урачыстасць адбылася ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.

Прэзбітэрамi Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Уладзіслаў Малышка i Павел Шэмет, дыяканскае пасвячэнне прыняў Андрэй Юхнік.

Урачыстая Імша сабрала шматлікіх святароў, асобаў кансэкраванага жыцця і вернікаў, якія прыбылі з розных бакоў дыяцэзіі, каб падтрымаць малітвамі кандыдатаў да пасвячэння. Прысутнічалі таксама іх бацькі і прадстаўнікі парафіяльных супольнасцяў, з якіх яны паходзяць i ў якіх праходзілі літургічна-душпастырскую практыку.

pasweczenia 66

Кандыдатаў прадставіў рэктар гродзенскай семінарыі кс. канонік Віталій Вайцяхоўскі.

У гаміліі біскуп назваў вельмі яскравым знакам тое, што гэтая ўрачыстасць пасвячэння адбываецца ў першую суботу месяца, дзень, прысвечаны Маці Божай.

Іерарх падкрэсліў, што ніхто з людзей не з’яднаны настолькі з Хрыстом, ніхто не прабывае так у пастаяннай адарацыі, ніхто не злучаны настолькі ўсёй сваёй істотай з Сынам Божым, як Марыя.

“Гэтае з’яднанне Марыі з Хрыстом, гэтае малітоўнае і адарацыйнае нястомнае прабыванне ў Яго прысутнасці не аддаляе Найсвяцейшую Маці ад нас, людзей, не робіць Яе адчужанай ад свету і абыякавай да пакутаў чалавецтва”, – дадаў біскуп.

Звяртаючыся да кандыдатаў, іерарх адзначыў, што сакрамэнт пасвячэння – вялікі Божы дар, які павінен зрабіць іх слугамі Хрыста, Касцёла і тых людзей, да якіх яны будуць пасланы.

pasweczenia 79

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне звярнуў увагу, што і святарства, і дыяканат павінны быць служэннем: верным, трывалым, пакорным і бескарыслівым. Для таго, каб адпавядаць гэтай вялікай задачы, па словах біскупа, трэба быць людзьмі малітвы і адарацыі.

“Без адарацыі Хрыста, без глыбокай асабістай малітвы, без услухоўвання ў Божае слова ваша прэзбітэрскае ці дыяканскае служэнне будзе пустым і бясплодным, яно не прынясе людзям, да якіх вы будзеце пасланы, столькі ласкаў, колькі павінна”, – сказаў іерарх.

Біскуп нагадаў таксама пра важнасць у жыцці святара асабістай малітвы, адарацыі Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

На заканчэнне Эўхарыстыі іерарх выказаў словы ўдзячнасці бацькам, сваякам i ўсім блізкім новых прэзбітэраў і дыякана за перададзены ім дар веры і добры прыклад хрысціянскага жыцця.

Ксёндз Уладзіслаў Малышка ад імя тых, хто прыняў пасвячэнне, выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто падтрымліваў іх на шляху да Хрыстовага алтара, і папрасіў аб далейшым малітоўным спадарожнічанні.

pasweczenia 71

Ксёндз Уладзіслаў Малышка нарадзіўся 1 жніўня 1998 г. у Гродне, паходзіць з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску. У апошні час праходзіў літургічна-душпастырскую практыку ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара).

Ксёндз Павел Шэмет нарадзіўся 12 ліпеня 1997 г., паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы (дэканат Гродна-Захад). У апошні час праходзіў літургічна-душпастырскую практыку ў парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы (Навагрудскі дэканат).

Дыякан Андрэй Юхнік нарадзіўся 13 верасня 1998 г. у Лідзе, паходзіць з лідскай парафіі Святой Сям’і. На шосты і апошні год семінарыйнай вучобы і фармацыі накіраваны ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).

Жадаем новапрэзбітэрам Уладзіславу і Паўлу заўсёды ўслухоўвацца ў голас Добрага Пастыра, каб сеяць Божае слова ў нашым Касцёле на Гродзеншчыне.

Дыякану Андрэю, дзякуючы за шматгадовае супрацоўніцтва з Аддзелам сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі, жадаем Божых дароў на апошнім этапе яго падрыхтоўкі да прэзбітэрскага пасвячэння. Няхай Маці Божай Міласэрнасці заўсёды захоўвае яго ў сваёй апецы!

pasweczenia_100 Download pasweczenia_100
pasweczenia_101 Download pasweczenia_101
pasweczenia_21 Download pasweczenia_21
pasweczenia_52 Download pasweczenia_52
pasweczenia_53 Download pasweczenia_53
pasweczenia_54 Download pasweczenia_54
pasweczenia_55 Download pasweczenia_55
pasweczenia_56 Download pasweczenia_56
pasweczenia_57 Download pasweczenia_57
pasweczenia_58 Download pasweczenia_58
pasweczenia_59 Download pasweczenia_59
pasweczenia_60 Download pasweczenia_60
pasweczenia_61 Download pasweczenia_61
pasweczenia_62 Download pasweczenia_62
pasweczenia_63 Download pasweczenia_63
pasweczenia_64 Download pasweczenia_64
pasweczenia_65 Download pasweczenia_65
pasweczenia_66 Download pasweczenia_66
pasweczenia_67 Download pasweczenia_67
pasweczenia_68 Download pasweczenia_68
pasweczenia_69 Download pasweczenia_69
pasweczenia_70 Download pasweczenia_70
pasweczenia_71 Download pasweczenia_71
pasweczenia_72 Download pasweczenia_72
pasweczenia_73 Download pasweczenia_73
pasweczenia_74 Download pasweczenia_74
pasweczenia_75 Download pasweczenia_75
pasweczenia_76 Download pasweczenia_76
pasweczenia_77 Download pasweczenia_77
pasweczenia_78 Download pasweczenia_78
pasweczenia_79 Download pasweczenia_79
pasweczenia_80 Download pasweczenia_80
pasweczenia_81 Download pasweczenia_81
pasweczenia_82 Download pasweczenia_82
pasweczenia_83 Download pasweczenia_83
pasweczenia_84 Download pasweczenia_84
pasweczenia_85 Download pasweczenia_85
pasweczenia_86 Download pasweczenia_86
pasweczenia_87 Download pasweczenia_87
pasweczenia_88 Download pasweczenia_88
pasweczenia_89 Download pasweczenia_89
pasweczenia_90 Download pasweczenia_90
pasweczenia_91 Download pasweczenia_91
pasweczenia_92 Download pasweczenia_92
pasweczenia_93 Download pasweczenia_93
pasweczenia_94 Download pasweczenia_94
pasweczenia_95 Download pasweczenia_95
pasweczenia_96 Download pasweczenia_96
pasweczenia_97 Download pasweczenia_97
pasweczenia_98 Download pasweczenia_98
pasweczenia_99 Download pasweczenia_99

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Аляксей Ціхан

 

0
  • #Фотарэпартаж(221)
Створана 04 Верасня 2022
Абноўлена 04 Верасня 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя