Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць і канфірмацыя адбыліся ў Перстуні

perstun adpust 3926 ліпеня ў парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні (Сапоцкінскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар святой Ганны.

На малітве ў прыгожай адноўленай святыні сабраліся шматлікія парафіяне і госці. Прыбылі таксама святары дэканату.

Адпустовую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На Эўхарыстыі сем маладых людзей прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Усіх прысутных прывітаў пробашч парафіі кс. Павел Гедройць.

У гаміліі кс. канонік Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, казаў пра святую Ганну, якая ўяўляе сабой яскравы ўзор сувязі паміж пакаленнямі, узор выхавальніцы і апякункі, паказвае і нагадвае, што сям’я – натуральнае асяроддзе ўзрастання чалавека ў веры.

perstun adpust 34

Як падкрэсліў святар, важна, каб сучасныя бацькі бралі прыклад са святой Ганны, маці Панны Марыі, і памяталі, што іх задача не толькі выключна ў тым, каб напаўняць страўнікі сваіх дзяцей, а найперш у тым, каб напаўняць іх сэрцы.

Таксама, па словах кс. Юрыя, вера бацькоў і старэйшых пакаленняў – фундамент, на якім узводзіцца рэлігійнае жыццё дзяцей і моладзі.

perstun adpust 35

Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла, пасля чаго маладыя людзі, узбагачаныя ў гэты дзень дарамі Духа Святога ў канфірмацыі, падзякавалі біскупу і свайму душпастыру за падрыхтоўку да гэтай важнай у іх жыцці падзеі.

Біскуп Кашкевіч на заканчэнне заахвоціў шматлікіх прысутных, у першую чаргу моладзь, памнажаць дары веры праз сапраўднае хрысціянскае жыццё і ўдзел у сакрамэнтальным жыцці Касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі