Skip to main content

Адбылася адзіная пешая пілігрымка з Гродзенскай дыяцэзіі Смаргонь-Будслаў

smep 1426 чэрвеня са Смаргоні вырушыла на штогадовыя ўрачыстасці ў Будславе 21-я Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка #СМЕП21. Маладыя людзі разам са святарамі і сёстрамі законнымі ішлі да Маці Божай Каралевы Беларусі шэсць дзён.

Як паведамляе sdb.by, у падрыхтоўцы і правядзенні пілігрымкі святарам салезіянам дапамагалi аніматары, кандыдаты ў аніматары і салезіяне супрацоўнікі.

smep 4

Пілігрымка адбывалася пад дэвізам “Рабіце ўсё з любові і нічога праз сілу!”, сугучным з дэвізам салезіянскай сям’і ў гэтым годзе. Рэкалекцыяністам пілігрымкі сёлета стаў ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB.

Каб удзельнікі маглі лепш зразумець усю глыбіню і прыгажосць абранай тэмы, кожны дзень у СМЕП быў напоўнены разважаннямі, канферэнцыямі і працай у групах, якія называюцца пакоямі. У гэтым годзе былі прадстаўлены наступныя пакоі: капліца, пустыня, дзіцячы пакой, кухня, оnline-евангелізацыя і малітоўна-музычны пакой. Кожны пакой у салезіянскім доме адказваў за пэўны накірунак дзейнасці.

У пілігрымцы ўдзельнічала найперш моладзь з тых парафій Беларусі, у якіх служаць салезіяне.