Skip to main content

Моладзь гродзенскай парафіі Святога Духа правяла адпачынак у Парэччы

alszanka leto 6Маладыя вернікі парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) на некалькі дзён паехалі на адпачынак, каб духоўна ўзбагаціцца і распачаць час канікул з Богам.

Месцам адпачынку і духоўных практыкаванняў стала парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход). У гэтыя дні моладзь мела магчымасць аднавіць свае адносіны з Панам праз малітву і разважанне над Божым словам, а таксама добра правесці час у супольных размовах, гульнях і спевах.

Маладыя людзі вярталіся дадому вельмі шчаслівыя і дзякавалі Богу за гэты час, праведзены разам.

Кс. Андрэй Струкель