6 чэрвеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, каля прыдарожнай капліцы ў вёсцы Цвермы (Лідскі дэканат) па традыцыі адбылася ўрачыстая святая Імша.
Эўхарыстыю цэлебраваў ксёндз Віктар Савіцкі, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Нецечы.
Пробашч лідскай Фары ксёндз канонік Уладзімір Гуляй прывітаў усіх прысутных і выказаў радасць, што іх сабралося так шмат. Святар растлумачыў сэнс і важнасць гэтага месца.
У гаміліі ксёндз Віктар паразважаў над словамі Евангелля і сэнсам успаміну Марыі, Маці Касцёла, адзначыўшы, што для кожнага чалавека крыж – знак збаўлення, таму мы таксама павінны навучыцца прымаць усе цяжкасці і перашкоды.
На заканчэнне Імшы прысутныя разам памаліліся Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а пасля благаслаўлення мелі магчымасць сам-насам памаліцца перад крыжам.
Кс. Раман Вайцяховіч