Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам гродзенскай катэдры

katedra 6415 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі на Эўхарыстыі каля 70 чалавек – моладзь і дарослыя. Таксама ў гэты дзень да канфірмацыі прыступілі пяць чалавек у гродзенскай парафіі св. Юзафа.

Звяртаючыся да тых, хто стаў узбагачаны дарамі Духа Святога, патрэбнымі для вызнавання веры і жыцця паводле яе прынцыпаў, іерарх падкрэсліў важнасць таго, каб даваць сведчанне ўсім сваім жыццём. Біскуп дадаў, што Дух учыніў кожнага з іх мацнейшым у веры, больш адкрытым на праўду і дабро, здольным супраціўляцца злу, якoe, на жаль, заўсёды атакуe вучняў Хрыста.

katedra 66

Маладых людзей пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заахвоціў быць блізкімі да Езуса на шляху Евангелля, Божых загадаў, любові і прабачэння, служэння Богу і бліжняму, з дапамогай Духа Святога адважна ісці гэтым шляхам за Уваскрослым Хрыстом, нашым Панам і Збаўцам.

Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі падзякаваў біскупу за ўдзяленне сакрамэнту і за дар малітвы ў інтэнцыі парафіяльнай супольнасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі