Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Моладзь са шчучынскай парафіі здзейсніла падарожжа па Гродзеншчыне

2 Мая 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 02 Мая 2022

paezdka sz 330 красавіка айцы піяры са Шчучына арганізавалі невялікую паездку для моладзі, якая рыхтуецца прыступіць да сакрамэнту канфірмацыі.

Група з пяці чалавек разам з пробашчам шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай айцом Андрэем Агелем SP наведала касцёл св. Казіміра ва Уселюбе, навагрудскі фарны касцёл Перамянення Пана, возера Свіцязь, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны).

Касцёл св. Казіміра ва Уселюбе – самая старая каталіцкая святыня Беларусі, пабудавана ў 1433 годзе. Удзельніца паездкі Ксенія расказвае: “Нас сустрэў пробашч парафіі ксёндз Віталь Цыбульскі. Ён распавёў нам гісторыю касцёла, пра яго асаблівасці. Таксама на тэрыторыі святыні ёсць месцы для сямейнага адпачынку, мы з задавальненнем бавілі час і нават напісалі водгук у кнізе гасцей”.

Навагрудскі фарны касцёл Перамянення Пана быў узведзены ў 1723 г. на месцы ранейшага, пабудаванага ў 1395 годзе князем Вітаўтам. У 1422 годзе ў старым навагрудскім касцёле князь Ягайла ўзяў шлюб з Соф’яй Гальшанскай. У гонар 600-годдзя з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай побач са святыняй пасадзілі лістоўніцу, а побач устанавілі памятны камень.

4 верасня 1929 г. па просьбе біскупа Зыгмунта Лазінскага ў Навагрудак прыбылі сёстры назарэтанкі. У 1941 годзе падчас нямецкай акупацыі сёстры былі выгнаныя з кляштара і жылі ў вернікаў парафіі.

paezdka sz 6

У 1942 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады здзяйснялі рэпрэсіі супраць яўрэйскага і польскага насельніцтва Навагрудка. Большая частка яўрэйскага насельніцтва горада была расстраляна. Другая хваля рэпрэсій паўтарылася ў 1943 годзе, 18 ліпеня былі арыштаваны 120 жыхароў Навагрудка і ксёндз Аляксандр Зянкевіч. Настаяцельніца мясцовай супольнасці назарэтанак сястра Марыя Стэла звярнулася да нямецкіх уладаў з просьбай адпусціць арыштаваных, прапанаваўшы, што сёстры заменяць іх сабой. 31 ліпеня 1943 г. нацысты арыштавалі адзінаццаць манахінь, якія на наступны дзень былі расстраляны ў лесе недалёка ад Навагрудка.

“Я раней не чула поўную гісторыю пра адзінаццаць сясцёр назарэтанак, – расказвае ўдзельніца паездкі Алена. – Нам распавялі ўсю гісторыю сясцёр. Мне вельмі спадабаўся касцёл”.

Возера Свіцязь лічыцца адным з самых чыстых вадаёмаў Беларусі. Сюды штогод прыязджаюць адпачыць і парыбачыць шмат людзей. Возера акружана густым лесам з унікальным ландшафтам, рэдкімі раслінамі.

“Возера вельмі вялікае і прыгожае, – кажа Паліна, іншая ўдзельніца падарожжа. – Яго цікавая асаблівасць заключаецца ў тым, што вада ў ім празрыстая і можна ўбачыць дно. Географы называюць возера Свіцязь “Вока сярод лесу””.

На заканчэнне моладзь са Шчучына пабывала ў лідскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе таксама служаць айцы піяры. “Мне вельмі спадабаўся гэты касцёл, – дзеліцца Аня, – спадабалася тэрыторыя вакол яго і архітэктура святыні”.

Удзельнікі паездкі засталіся вельмі задаволеныя, атрымалі цікавыя ўражанні і рады, што мелі магчымасць здзейсніць такую вандроўку. Яны ўдзячныя за яе пробашчу сваёй парафіі айцу Андрэю Агелю.

paezdka_sz_1 Download paezdka_sz_1
paezdka_sz_2 Download paezdka_sz_2
paezdka_sz_3 Download paezdka_sz_3
paezdka_sz_4 Download paezdka_sz_4
paezdka_sz_5 Download paezdka_sz_5
paezdka_sz_6 Download paezdka_sz_6
paezdka_sz_7 Download paezdka_sz_7

Паліна Вількевіч

Фота: Ксенія Панімаш

 

0
Створана 02 Мая 2022
Абноўлена 02 Мая 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя