Skip to main content

Па вуліцах Іўя прайшоў Крыжовы шлях

iue 1213 красавіка, у Вялікую сераду, вернікі іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла прайшлі Крыжовым шляхам па галоўных вуліцах горада. Упершыню Крыжовы шлях прайшоў і па цэнтральнай плошчы.

У памяць аб апошнім шляху Езуса драўляны крыж неслі прадстаўнікі розных устаноў, малітоўных груп і прафесій. Ідучы за крыжам, яны пераносіліся думкамі ў Ерузалем, каб разам з Марыяй, Сымонам Кірынейцам, Веранікай і ўсім натоўпам спадарожнічаць Езусу ў апошнія хвіліны выканання волі Айца.

iue 11

Такое набажэнства – ужо шматгадовая традыцыя іўеўскай парафіі. Як і заўсёды, падчас яго рабіліся прыпынкі – стацыі, на якіх вернікі розных узростаў чыталі разважанні.

Завяршылася набажэнства святой Імшой у парафіяльным касцёле.

iue 10

Раман Ярмош