Skip to main content

Паведамленне Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

kandrusewiczКаталіцкі Касцёл моліцца аб міры ва Украіне і ўсім свеце.

Камісія Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад закліку, які будзе выкарыстаны ў Агульнай малітве падчас Літургіі на ўшанаванне Мукі Пана ў Вялікую пятніцу ў Ватыкане.

Прапануецца яго выкарыстаць таксама і ў нашых касцёлах у Вялікую пятніцу 15 красавіка 2022 г. падчас Агульнай малітвы пасля закліку за тых, хто кіруе дзяржавамі (IX) і перад заклікам за церпячых (X).

Такім чынам гэты заклік становіцца дзясятым, а дзясяты — адзінаццатым.

X. За тых, хто пакутуе ад вайны

Молімся за народы, змучаныя зверствамі войнаў,

каб іх слёзы і кроў ахвяраў не былі пралітыя дарэмна,

але паскорылі надыход эпохі міру,

што вынікае з хвалебных ранаў Езуса Хрыста.

Малітва ў маўчанні. Затым святар працягвае:

Міласэрны, моцны Божа,

які знішчаеш войны і прыніжаеш ганарлівых,

аддалі як мага хутчэй жах і слёзы ад чалавецтва,

бо ўсіх нас сапраўды можна назваць Тваімі дзецьмі.

Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

noty

 Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў

пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 13 красавіка 2022 г.

Тэкст закліка для друку ТУТ>>>

Тэкст Паведамлення для друку ТУТ>>>

Паводле Catholic.by