Skip to main content

Mоладзь катэдральнай парафіі наведала дом-інтэрнат для дзяцей у Галавічполлі

galawiczpole 12 красавіка моладзь катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне разам са сваім душпастырам кс. Яўгеніем Амасёнкам, які прыязджаў сюды яшчэ будучы семінарыстам, наведала дом-інтэрнат для дзяцей у Галавічполлі.

Моладзь сустрэлася з дзецьмі, каб павіншаваць з надыходзячым Вялікаднем – падзяліцца радасцю ўваскрасення Хрыста.

Ксёндз Яўгеній распавёў дзецям, чым з’яўляецца Пасха і чаму мы так рыхтуемся да яе.

galawiczpole 4.

Разам з моладдзю дзеці вывучылі некалькі танцаў і хрысціянскіх песень, а таксама паказалі свае таленты.

Вельмі чулымі былі размовы маладых людзей з дзецьмі, якія дзяліліся сваімі марамі, жаданнямі, горам і радасцю.

Сустрэча была сапраўды напоўнена цеплынёй і радасцю, аб чым сведчыць тое, што моладзь не хацела ад’язджаць, а дзеці з вялікім запалам і надзеяй запрашалі прыязджаць часцей. Гэтая сустрэча пакінула добры след і прыемныя ўражанні ў памяці ўдзельнікаў.

Aндрэй Юхнік