Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Макараўцах маліліся за а. Францішка Кракоўскага ў 25-ю гадавіну яго смерці

28 Сакавіка 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 28 Сакавіка 2022

makarowce 2226 сакавіка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (Бераставіцкі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі айца рэдэмптарыста Францішка Кракоўскага ў 25-ю гадавіну яго смерці.

З 1993 па 1997 год ён быў пробашчам гэтай парафіяльнай супольнасці, якая стала апошнім месцам яго душпастырскага служэння. Святар быў пахаваны каля касцёла ў Макараўцах.

Парафіяне сабраліся ў старадаўняй святыні на Імшы, каб дзякаваць Богу за дар гэтага святара. Як падкрэсліў, вітаючы прысутных, пробашч ксёндз Павел Беланос, айцец Францішак служыў макараўскім вернікам з вялікай адданасцю.

Прыбыло таксама духавенства, у тым ліку рэдэмптарысты – сабраты айца Кракоўскага.

makarowce 7

Перад Імшой, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, прысутным прыгадаў жыццёвы шлях айца Францішка пробашч парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы а. Вальдэмар Слота CSsR.

На заканчэнне Эўхарыстыі а. Вальдэмар прачытаў слова, якое даслаў з гэтай нагоды правінцыял Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля а. Януш Сок CSsR. Настаяцель Варшаўскай правінцыі рэдэмптарыстаў узгадаў а. Францішка як моцнага ў веры і трывалага ў дзеянні чалавека, які выконваў усе абавязкі манаскага жыцця ў дамах кангрэгацыі ў Польшчы, а ў 57 гадоў пачаў служэнне сярод народу, які прагнуў Бога, за ўсходняй мяжой сваёй радзімы.

makarowce 1

“Ён застаўся ў нашай памяці як добры пастыр. Ён клапаціўся не толькі пра даручаную яму парафію ў Макараўцах, якую ў 1995 годзе ўвёў у трэцяе стагоддзе існавання, але дбаў і аб тым, каб як мага больш згубленых авечак, часта параненых наступствамі шматгадовай атэізацыі, прывесці да Бога”, – напісаў правінцыял рэдэмптарыстаў.

Айцец Францішак Кракоўскі нарадзіўся 13 снежня 1935 г. у вёсцы Гвоздзец у Польшчы. У яго былі тры сястры і брат. З рэдэмптарыстамі ўпершыню сустрэўся ў Тухуве і з таго часу хацеў служыць Пану Богу ў гэтай місіянерскай супольнасці, пры санктуарыі Маці Божай Тухуўскай.

Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Уладзімір Ясінскі 26 жніўня 1960 г. Затым айцец Кракоўскі служыў у Польшчы ў Глогуве, Шчэціне, Гдыні, Замосці.

Калі з’явілася магчымасць ажыццяўляць святыя місіі на Усходзе, а. Францішак звярнуўся з просьбай да правінцыяла, каб вырушыць туды.

У 1993 г. прыбыў у парафію ў Макараўцах, дзе служыў да сваёй смерці – 26 сакавіка 1997 г.

Быў пахаваны на мясцовых могілках каля касцёла, атулены сардэчнай малітвай і памяццю сваіх парафіян. На яго магіле часта запалены знічы, прынесены кветкі. Вернікі памятаюць пра свайго добрага пастыра, які вёў іх да Бога.

makarowce_1 Download makarowce_1
makarowce_10 Download makarowce_10
makarowce_11 Download makarowce_11
makarowce_12 Download makarowce_12
makarowce_13 Download makarowce_13
makarowce_14 Download makarowce_14
makarowce_15 Download makarowce_15
makarowce_16 Download makarowce_16
makarowce_17 Download makarowce_17
makarowce_18 Download makarowce_18
makarowce_19 Download makarowce_19
makarowce_2 Download makarowce_2
makarowce_20 Download makarowce_20
makarowce_21 Download makarowce_21
makarowce_22 Download makarowce_22
makarowce_23 Download makarowce_23
makarowce_24 Download makarowce_24
makarowce_3 Download makarowce_3
makarowce_4 Download makarowce_4
makarowce_5 Download makarowce_5
makarowce_6 Download makarowce_6
makarowce_7 Download makarowce_7
makarowce_8 Download makarowce_8
makarowce_9 Download makarowce_9

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 28 Сакавіка 2022
Абноўлена 28 Сакавіка 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя