22 сакавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат).
У святыні іерарх даручыў Маці Божай справы Касцёла, а таксама маліўся ў інтэнцыі міру для братэрскага народу ва Украіне і міру ва ўсім свеце.
Кусташ санктуарыя ў Барунах кс. Павел Паўлюкевіч азнаёміў біскупа з ходам рамонту, які вядзецца ў санктуарыі, і планамі на будучыню.
У гэтай святыні ўшаноўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, праз заступніцтва якой вернікі атрымліваюць незлічоныя ласкі ад Пана Бога.
У санктуарый прыбываюць шматлікія пілігрымы. У першую нядзелю мая сюды пілігрымуюць маці з Ашмянскага дэканату, а ў першую нядзелю чэрвеня – бацькі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі