Skip to main content

Свята для татаў і хлопчыкаў у гонар святога Юзафа адбылося ў Смаргоні

smorgon 1020 сакавіка ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося свята ў гонар святога Юзафа для татаў і хлопчыкаў. Урачыстасць св. Юзафа адзначалася ў Касцёле напярэдадні.

Для татаў, хлопчыкаў і ўсіх прысутных была падрыхтавана праграма, якая ўключала розныя гульні і забавы. Было цікава бачыць, як дзеці гуляюць разам з бацькамі. Асабліва зацікавіла піньята, якой дзеці вельмі чакалі.

smorgon 23

У слове на заканчэнне свята было падкрэслена, што кожны з нас вельмі важны ў сваёй сям’і, мае сваё заданне, а таксама вельмі важны для Бога. Нагадвалася пра неабходнасць заўважаць прыгажосць адзін аднаго, якая, па-свойму адметная, ёсць у кожным чалавеку. Прагучалі пажаданні, каб таты і хлопчыкі вучыліся ад святога Юзафа адвазе і мужнасці, каб іх сэрцы былі адкрытыя на патрэбы іншых.

Потым прысутных чакалі агульны фотаздымак і салодкі сюрпрыз.

Пасля свята дзеці разам з бацькамі ўдзельнічалі ў святой Імшы. На ёй кс. Казімір Мурава SDB заахвоціў, каб кожны зазірнуў у сваё сэрца і вызначыў, ці сапраўды там падчас Вялікага посту адбываюцца перамены ў адносінах да Бога і бліжняга.

C. Валянціна Кот FMA