Skip to main content

Фотафакт: Марш памяці з удзелам прадстаўніка Касцёла прайшоў у гадавіну ліквідацыі Гродзенскага гета

gettaУ Гродне адзначылі 79-ю гадавіну ліквідацыі Гродзенскага гета №1. Па цэнтральных вуліцах горада прайшоў Марш памяці.

На штогадовае мерапрыемства прыбылі прадстаўнікі яўрэйскіх і хрысціянскіх супольнасцяў Гродна і Мінска, людзі, якія перажылі Халакост.

getta1

Ад імя Каталіцкага Касцёла прысутнічаў віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза.

Марш з традыцыйнымі прыпынкамі пачаўся ля мемарыяльнага знака “Уваход у гета”, працягнуўся ў двары Музея гісторыі рэлігіі і завяршыўся ў Харальнай сінагозе.

getta2

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі