З 25 па 27 лютага пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі на тэму “Унутранае аздараўленне”. Іх правёў пробашч парафіі ў Мастах кс. Віктар Ханько.
Рэкалекцыі пачаліся ўвечары святой Імшой. На працягу трох дзён прысутныя маліліся аб супакоі і еднасці ў свеце, разважалі і шукалі “параненага Лазара”, які хаваецца ў нашых унутраных ранах, хоць звонку мы надзяём маску “багача”.
Удзельнікі духоўных практыкаванняў прыйшлі да высновы, што ад аздараўлёнага сэрца чалавека залежыць і яго будучыня, што менавіта Езус – той лекар, які аздараўляе, і што трэба шукаць Хрыста, які прысутнічае ў Эўхарыстыі.
На заканчэнне кс. Віктар параіў кожнаму ўдзельніку штодзённа маліцца на ружанцы і чытаць Біблію, бо праз яе да кожнага звяртаецца Бог.
Алена Шмауст