Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі!
Сёння раніцай свет скалыхнула трагічная навіна: паміж нашымі нвібліжэйшымі суседнімі краінамі распачаўся ваенны канфлікт. Здаровы розум і так моцна яшчэ жывая памяць пра наступствы падобных дзеянняў у гісторыі не сталіся эфектыўным срымліваючым фактарам. Брат узняў руку на брата. Пачаў здяйсяняцца найгоршы сцэнар развязкі той напружанасці, які ўжо доўгі час існавала паміж братнімі народамі. Так блізка, побач з намі, паміж Расіяй і Украінай, сярод блізкіх нам людзей пачалася вайна.
Гэтая сітуацыя не можа не адгукнуцца болем і ў нашых сэрцах. І калі заклік спыніць пачатую бязглуздасць ужо, напэўна, не будзе дзейсным, застаецца малітва.
З глыбіні сэрца — просьба аб Божай міласэрнасці і прабачэнні для нас, Божых дзяцей, якія не ўмеем мірна вырашаць нашыя непаразуменні і панаваць над сваімі хворымі амбіцыямі, аб спыненні братазабойчага канфлікту, які ва ўмовах сучаснай міжнароднай сітуацыіі можа перарасці ў больш глабальную катастрофу.
Прашу, каб мы, захоўваючы спакой, узнеслі нашую малітву — як асабістую, так і ў парафіяльных супольнасцях, — аб як найхутчэйшым спыненні і як найменшых ахвярах распачатага канфлікта. Каб ён не перарос у чарговую сусветную вайну, і гэта не скончылася агульным апакаліпсісам. Хрыстус кажа нам: «Усё магчыма для таго, хто верыць» (Мк 9. 23–24). Дапамажы, Божа, нашаму бязвер’ю! Таксама захвочваю да посту і ахвяравання цярпенняў і пакутаў у гэтай інтэнцыі.
Божа, дай апамятацца гэтаму свету і спашлі яму свой спакой, свой Божы спакой!
Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі