Skip to main content

Фотафакт: новае пажарнае дэпо ў Дзятлаве благаславілі прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства

ratowniki 3Да Дня ратаўніка ў Дзятлаве ўрачыста адкрылі новы будынак, дзе размясціліся раённы аддзел МНС і пажарная аварыйна-выратавальная часць №1.

Як паведамляе дзятлаўская раённая газета “Перамога”, у гэты дзень павіншаваць мясцовых жыхароў са знакавай падзеяй, а таксама падзякаваць ратаўнікам за службу прыбыло шмат гасцей.

ratowniki 2

Супрацоўнікi раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія заўжды на варце жыцця людзей, атрымалі ўзнагароды.

Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі духавенства – Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якія благаславілі новы будынак, дзе будуць працаваць ратаўнікі чалавечых жыццяў.

ratowniki 1

Kаталіцкі Касцёл на мерапрыемства прадстаўляў пробашч дзятлаўскай парафіі кс. Здзіслаў Пікула SDB.