15 студзеня ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбыўся канцэрт калядных песень і танцаў “Праславім Нованароджанага Збаўцу”.
Прыняць удзел у фестывалі мог кожны жадаючы. Удзельнікі парадавалі парафіян і гасцей не толькі выкананнем традыцыйных калядных спеваў, ігрой на розных музычных інструментах – саксафоне, гітары, флейце і акардэоне, – але таксама ўпрыгожылі мерапрыемства сваімі танцамі.
Асаблівым чынам стварылі атмасферу святаў Божага Нараджэння ўдзельнікі парафіяльнага хору “Анёлы”.
Парафіяне жадаюць, каб падораная радасць і добрыя эмоцыі як мага даўжэй засталіся ў іх сэрцах.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі