2 студзеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) гасцяваў хор “Крэсавяцы” з Ліды, які спяваў на святой Імшы і пасля яе заканчэння.
Арганізатарам гэтай падзеі быў кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі.
Канцэрт завяршыўся супольным спевам калядкі “Бог нараджаецца”. Пасля ўдзельнікі былі запрошаны на пачастунак.
Парафіяне, якія прысутнічалі ў касцёле, удзячныя харыстам за чароўную атмасферу, створаную імі, за іх візіт і вялікую дабрыню.
Хор “Крэсавяцы” быў заснаваны ў 1990 г. Сярод заснавальнікаў было некалькі музыкантаў-энтузіястаў. Хор выступае пад кіраўніцтвам Чэслава Янушкевіча.
Дзякуючы талентам членаў хору дасягнуты вельмі высокі мастацкі ўзровень. Хор спявае на чатыры галасы з акампанементам, а таксама а капэла.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі