Skip to main content

Прадстаўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі наведалі дом начнога прабывання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Гродне

nocleg karitas 1020 снежня прадстаўнікi Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яе дырэктарам кс. канонікам Раманам Рачко наведалі дом начнога прабывання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Гродне.

Мужчыны і жанчыны, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах i не маюць даху над галавой, на блізкія святы Божага Нараджэння і Новага года атрымалі падарункі ад дабрачыннага таварыства.

Ксёндз Раман Рачко павіншаваў усіх жыхароў і супрацоўнікаў дома начнога прабывання са святам Нараджэння Пана і запэўніў, што бедныя і ўбогія ніколі не застаюцца без падтрымкі Касцёла, як духоўнай, так і матэрыяльнай.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі