Суботнім вечарам 27 лістапада моладзь парафіі Святога Духа ў Гродне сустрэлася разам, каб адсвяткаваць “Андрэйкі” напярэдадні Адвэнту.
Сустрэча пачалася Імшой у парафіяльнай святыні. Пасля супольнага разважання і пастановаў прысутныя вырашылі плённа перажываць час актыўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.
Потым у парафіяльным доме ўсіх чакала цікавая праграма, якая складалася з караоке, кактэйль-паці, конкурсаў і дыскатэкі.
Хлопцы і дзяўчаты пад кіраўніцтвам вядучых праз вясёлыя гульні, забавы, танцы і спеў адкрылі ў сабе новыя таленты і здольнасці.
Кс. Андрэй Струкель