Skip to main content

Дзеці смаргонскай парафіі св. Яна Паўла II зрабілі алтарыкі на ўшанаванне Маці Божай

altaryk 10На працягу кастрычніка, месяца Маці Божай Ружанцовай, дзеці парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні разам са сваімі бацькамі рыхтавалі алтарыкі, каб ушанаваць Панну Марыю.

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, працы дзяцей былі прадстаўлены ў смаргонскай капліцы і іх мог убачыць кожны.

altaryk 4

Для вырабу алтарыкаў удзельнікі выкарыстоўвалі розныя матэрыялы. Усе яны вельмі стараліся. На думку арганізатараў ініцыятывы, гэта сведчыць пра тое, штo “нашыя сем’і жадаюць, каб Маці Бога і наша Маці нябесная была з намі і накіроўвала нас да Езуса Хрыста”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі