Skip to main content

Вернікі шчучынскай парафіі прынялі кармэліцкія шкаплеры

skaplerz suczin 47 лістапада вернікі шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай прынялі кармэліцкія шкаплеры.

Ускладанне шкаплераў для ўсіх жадаючых, якія былі ў стане асвячальнай ласкі, здзейсніў а. Аляксандр Стока OCD. Айцец кармэліт пажадаў парафіянам, каб яны ўзрасталі ў марыйнай пабожнасці і наследaвалі цноты Маці Божай у штодзённым жыцці.

Праз ускладанне шкаплераў вернікі парафіі абавязаліся наследаваць Марыю, пастаянна насіць Яе знак, клапаціцца пра дабро ўсіх людзей і прамаўляць прызначаную малітву.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі