Skip to main content

Баль Усіх Святых прайшоў у гродзенскай францішканскай парафіі

franticzkany bal 11 лістапада ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская) адбыўся Баль Усіх Святых. У сустрэчы ўдзельнічалi дзеці і дарослыя, якія апрануліся ў касцюмы розных святых і благаслаўлёных.

У сценах старадаўняга касцёла “сустрэліся” апосталы Пётр і Павел, Ян Павел ІІ, анёлы, арханёлы і іншыя святыя і благаслаўлёныя.

Свята пачалося з Эўхарыстыі. Імшу ўпрыгожыў спевам дзіцячы хор “Misterium”, разам з парафіянамі праслаўляючы Бога і ўсіх святых.

franticzkany bal 3

Затым кожны ўдзельнік меў магчымасць прадставіць свой касцюм і распавесці цікавыя факты з жыцця святых, а таксама паказаць, што жыццё хрысціянскіх святых – гэта не толькі мукі і цярпенні, а ў святасці ёсць месца і для радасці.

Каб падрыхтавацца да балю, дзеці разам з бацькамі азнаёміліся з гісторыяй жыцця святых, знайшлі іх выявы, прадумалі вобразы і стварылі касцюмы. Акрамя таго, яны ўзгадалі добрыя ўчынкі і тым самым адкрылі свае сэрцы для дабра.

Свята працягнулася салодкім сталом, вясёлымі гульнямі, віктарынамі і песнямі пра Бога і ўсіх святых.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі