У першы дзень восеньскіх канікул у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прайшоў майстар-клас па маляванні пад назвай “Малюем разам”.
Удзельнікі сустрэчы сталі на некаторы час сапраўднымі мастакамі, якія спрабавалі намаляваць водны свет. Маленькія мастакі, узгадваючы асноўную гаму колераў, змешвалі фарбы на палітры і ўтваралі свае непаўторныя колеры, па-мастацку наносячы іх на паперу.
На працягу ўсёй сустрэчы панавала атмасфера радасці і задавальнення. Кожная праца была непаўторная і прыгожая. Арганізатары майстар-класу вераць, што такія сустрэчы па-за заняткамі рэлігіі таксама прычыняюцца да хрысціянскага выхавання дзяцей.