Skip to main content

Урачыстасць у гонар Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных прайшла ў Барунах

baruny 2915 кастрычніка ў Барунах адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.

Урачыстасці папярэднічала 40-гадзіннае набажэнства. Увечары 14 кастрычніка парафіяне і госці прынялі ўдзел у Апелі да Маці Божай, які стаў вігіліяй свята.

На наступны дзень у Баруны прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія вернікі ўрачыста сустрэлі.

baruny 28

Ружанцовае набажэнства перад святой Імшой узначаліў кусташ санктуарыя ў Барунах кс. Павел Паўлюкевіч.

У Імшы ўдзельнічалі шматлікія святары, парафіяне і госці. Эўхарыстыя завяршылася супольнай малітвай да Маці Божай Барунскай Суцяшальніцы Засмучаных, цудадзейны абраз якой 99 гадоў таму ўрачыста вярнуўся ў Баруны пасля пілігрымкі Кракаў-Варшава-Закапанэ. У наступным годзе парафія адзначыць 100-гадовы юбілей вяртання абраза.

Фота: Віктар Ведзень