Skip to main content

Адпустовую ўрачыстасць у гонар Арханёла Міхала адзначылі ў Ашмянах

Screenshot 2021 09 29 13 44 55 182 com.google.android.youtube29 верасня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар яе заступніка.

Напярэдадні ўрачыстасці была арганізавана адарацыя перад абразом святога.

Святароў і вернікаў, якія ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі, прывітаў дэкан Ашмянскага дэканату і пробашч парафіі кс. канонік Ян Пузына. Ён звярнуў увагу на вялікую ролю і значнасць постаці Арханёла Міхала для вернікаў Ашмяншчыны.

Узначаліў Імшу і прамовіў гамілію пробашч парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) кс. канонік Павел Салабуда. Перад гэтым ён на працягу трох дзён маліўся і разважаў над Божым словам разам з мясцовымі вернікамі і гасцямі парафіі. На заканчэнне Эўхарыстыі адбылася ўрачыстая працэсія вакол касцёла.

Screenshot 2021 09 29 13 51 35 788 com.google.android.youtube

Парафіяне вельмі рады, што ў іх святыні, якая ў апошні час перажывае рамонтныя працы, але становіцца ўсё больш прыгожай, захоўваюцца духоўныя традыцыі продкаў.

Вольга Эвейшыс