Skip to main content

Працэсія святла і Імша з удзелам біскупаў адбыліся ўначы ў гудагайскім санктуарыі

pasterka good 3Апоўначы 18 ліпеня ў межах урачыстасцяў у Гудагаі распачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

На пачатку літургіі адбылася працэсія святла з паходнямі і цудадзейным абразом Маці Божай Шкаплернай, які захоўваецца ў гудагайскім санктуарыі.

Разам з арцыбіскупам Імшу цэлебравалі старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прамовіў гамілію, адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, айцы кармэліты, якія апякуюцца гэтым санктуарыем, і святары з розных месцаў Беларусі.

Перад гэтым адбылася прэзентацыя Кангрэгацыі сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса, якая сёлета адзначае 100-годдзе з часу заснавання.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Ірэна Ахрамовіч