Skip to main content

Біскуп Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў ваўкавыскай парафіі св. Станіслава Косткі

kostki bezmowanie 1013 чэрвеня Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльную супольнасць св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску.

У мясцовай святыні іерарх узначаліў Імшу, падчас якой група моладзі прыняла сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Звяртаючыся да маладых людзей, якія прымалі ў гэты дзень дары Духа Святога ў канфірмацыі, дапаможны біскуп дыяцэзіі казаў пра веру, якая з’яўляецца найвялікшым багаццем кожнага чалавека.

Іерарх узгадаў Дзеі Апосталаў і першых вучняў Езуса Хрыста, якія здолелі адкрыцца на дзеянне Духа.

Біскуп адзначыў, што сённяшняе пакаленне, якое жыве ў ХХІ стагоддзі, павінна працягваць справу, распачатую апосталамі.

kostki bezmowanie 1

“Вы пішаце сваю гісторыю, на якой працягне будаваць наступнае пакаленне”, – дадаў іерарх, звяртаючыся да вернікаў.

Біскуп казаў таксама пра Езуса Хрыста, які і ў нашы часы жыве і дзейнічае ў Касцёле, чыніць цуды і здзяйсняе аздараўленні. Іерарх заахвоціў моладзь знайсці на канікулах крыху часу, каб паглядзець хрысціянскі фільм “Бог не памёр”.

На заканчэнне Імшы пробашч парафіі кс. Павел Звяжынскі падзякаваў біскупу за прыбыццё і ўмацаванне вернікаў сакрамэнтам канфірмацыі і пастырскім благаслаўленнем.

 

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Антон Мурончык