9 чэрвеня ў кляштары кармэлітаў босых у Познані на 85-м годзе жыцця ў прысутнасці братоў адышоў у вечнасць айцец Юзаф Сыновец OCD.
Кармэліт правёў у ордэне 67 гадоў, у святарстве – 56.
З 1991 па 2004 год а. Юзаф служыў у Гродзенскай дыяцэзіі – у Солах (Смаргонскі дэканат) і Сільванаўцах (Сапоцкінскі дэканат), a таксама ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – у Канстанцінаве і Нарачы.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...