Да Першай Камуніі прыступілі дзеці ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат).
На Імшы ў парафіяльнай святыні, якую цэлебраваў пробашч кс. Аляксандр Шэмет, дзеці запрасілі Пана Езуса ў свае сэрцы, упершыню прыняўшы Яго Цела.
Святар заахвоціў дзяцей імкнуцца супрацоўнічаць з Божай ласкай і клапаціцца пра чысціню сваіх сэрцаў.
Вакол дзяцей у гэты важны для іх дзень былі бацькі, блізкія, а таксама парафіяне, якія асаблівым чынам падтрымлівалі іх малітвамі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Баляслаў Гавецкі