Skip to main content

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў палатын з Гродзенскай дыяцэзіі

pasweczanie 38 мая ў семінарыйным касцёле Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча) атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне дыякан Руслан Пецкелюн SAC з супольнасці палатынаў, які паходзіць з Воранава ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Яшчэ адным беларусам, які атрымаў пасвячэнне разам з ім, стаў дыякан Павел Зайцаў SAC з гэтай жа супольнасці, які паходзіць з Талачына ў Віцебскай дыяцэзіі. Пасвячэнне ўдзяліў чатыром дыяканам дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Рафал Маркоўскі.

Біскуп, звяртаючыся да дыяканаў, якія прымалі пасвячэнне, нагадаў, што ў Вячэрніку Хрыстус аб’явіў сваім апосталам новыя запаведзі любові і назваў іх сябрамі, а таксама ўстанавіў Эўхарыстыю.

pasweczanie 2

Правінцыял палатынскай правінцыі Хрыста Валадара кс. Зянон Ганас SAC адзначыў падчас Імшы, што задача святара – падрыхтоўка трону для Найсвяцейшай Тройцы ў душах, адкупленых Крывёю Баранка Божага.

У час жыцця ў родным доме, пастулату, навіцыяту і шасці гадоў семінарыйнай фармацыі новапрэзбітэры з вялікай ахвотай рыхтаваліся да гэтага дня, калі сталі “Alter Christus” (другім Хрыстом) і пачалі шлях, каб праз святарства заўсёды быць разам з Езусам.

Дарыюш Шчэпанік SAC