11 мая а 12-й гадзіне вернікі іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла сабраліся на супольную малітву каля касцёла ў інтэнцыі выратавання санктуарыя ў Будславе. У санктуарыі здарыўся пажар, і ён на нашых вачах стаў беларускім Нотр-Дамам, дзе не так даўно адбылося падобнае.
Падчас малітвы Ружанца пробашч іўеўскай парафіі кс. Ян Гавецкі падкрэсліў, што гэта трагедыя для ўсяго нашага народу, а таксама заахвоціў маліцца за пробашча і вернікаў Будслава.
“Мы часта наведвалі гэты санктуарый, я не магу ўявіць, як зараз цяжка вернікам Будслава і ксяндзу Дзмітрыю...” – сказаў ён.
На заканчэнне ксёндз Ян падзякаваў вернікам за тое, што змаглі кінуць свае дзённыя справы і прыйсці на супольную малітву.
Малітва транслявалася на парафіяльнай старонцы ў instagram, таму да яе далучыліся і тыя, хто зараз знаходзіцца на працы або за мяжой.
Раман Ярмош