Skip to main content

Дзеці смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ павіншавалі сваіх мам

1У першую нядзелю мая, калі ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці, дзеці смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ агарнулі малітвай сваіх мам.

З гэтай нагоды дзеці разам са сваімі бацькамі сабраліся ў капліцы на Эўхарыстыі. Падчас Імшы яны асабліва маліліся аб Божай ласцы для той, якая дала кожнаму дзіцяці жыццё і штодзень клапоціцца пра яго.

Пасля Імшы дзеці выказалі сардэчныя віншаванні сваім мамам, жадаючы ім заўсёды мець радасць у сэрцы, дзякуючы за перададзены дар веры і ўказанне шляху да Бога.

8

Узрушальным момантам было ўручэнне мамам ружаў і пяшчотныя абдымкі, напоўненыя дзіцячай цеплынёй, супакоем і радасцю.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: архіў парафіі