Skip to main content

Фотафакт: у гродзенскім францішканскім касцёле арганізавалі збор для падапечных “Цэнтра дапамогі жыццю”

hospis 2Дзеці і моладзь з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай сабралі гарбату, зефір, печыва і іншыя прысмакі для “вазка радасці”, ініцыятарам якога з’яўляецца “Цэнтр дапамогі жыццю”.

hospis 3

Гэтыя рэчы хутка заканчваюцца, але прыносяць вельмі шмат прыемных эмоцый пацыентам хоспісаў – падапечным Цэнтра.

Арганізавала збор сястра Валерыя, якая працуе ў францішканскім касцёле.

hospis 4

“Мы шчаслівыя, калі для сваіх добрых спраў вы выбіраеце “Цэнтр дапамогі жыццю”. Кожны, хто хоць крыху прычыняецца да справы дапамогі невылечна хворым людзям, садзейнічае таму, каб прыносіць жыццё і самыя светлыя плёны”, – дзеліцца валанцёр фонда.