Skip to main content

Велікапосныя рэкалекцыі для валанцёраў адбыліся ў тракельскім санктуарыі

trokeli mart 2З 26 па 28 сакавікa ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для валанцёраў і іх дзяцей.

У сустрэчы ўдзельнічала група людзей, якія дапамагаюць кусташу санктуарыя разам з мясцовымі вернікамі ў арганізацыі адпустовых урачыстасцяў у святыні.

Рэкалекцыі, якія правёў кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі, праходзілі пад назвай “Шукаю Божай любові!”.

Святар разважаў з вернікамі над тым, для чаго чалавеку патрэбны Бог і якім чынам належыць падтрымліваць з Ім сувязь. Прысутныя разважалі таксама пра любоў да іншага чалавека, якога Пан кожны дзень у розных сітуацыях і месцах ставіць побач з намі. Удзельнікі разам шукалі адказу на пытанні, як любіць людзей і як будаваць з імі адносіны.

У праграме сустрэчы былі святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, набажэнства Крыжовага шляху і Песні жальбы. Таксама рэкалекцыі ўключалі малітву на ружанцы і Вяночак да Божай Міласэрнасці.

На заканчэнне прысутныя абмяняліся ўражаннямі ад праведзенага разам часу і падвялі вынікі сустрэчы.

Акрамя таго, на рэкалекцыях маліліся за ўсіх пілігрымаў, якія наведваюць гэтае святое месца, звяртаючы да Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці, Каралевы нашых сем’яў, свае асабістыя інтэнцыі і просьбы.

Удзельнікі сустрэчы ўдзячныя кусташу санктуарыя за яго вялікую прыхільнасць і атачэнне духоўным клопатам усіх валанцёраў і іх сем’яў, а таксама спадзяюцца, што такія рэкалекцыі стануць традыцыяй.

Кс. Юрый Марціновіч