Skip to main content

78 гадоў таму былі расстраляны 9 святароў лідскай зямлі

menczenicy 310 сакавіка прыпадае 78-я гадавiна смерцi 9 святароў Лідчыны, якія зведалі мучаніцкую смерць ад рук нацыстаў у часы Другой сусветнай вайны.

Арышты ў Лідзе і ваколіцах падчас Другой сусветнай вайны былі часткай акцыі супраць палякаў. Нацысты, прыйшоўшы на гэтыя землі, спачатку ліквідавалі камуністаў, затым яўрэяў і нарэшце распачалі знішчэнне польскай інтэлігенцыі.

29 чэрвеня 1942 г. былі арыштаваны святары парафіі ў Лідзе (Слабада): пробашч кс. Вінцэнт Лабан і вікарый кс. Люцыян Мрачкоўскі. Праз некалькі дзён быў арыштаваны кс. Стэфан Снягоцкі, вікарый лідскай фары. Былі зняволены і іншыя святары.

У Папяльцовую сераду 10 сакавіка 1943 года яны былі расстраляны. У хуткім часе парафіяне паклапаціліся аб тым, каб знайсці іх целы і пахаваць у вядомым месцы.

На старыя слабодскія могілкі парэшткі забітых святароў былі перанесены пасля 1960 года. Парэшткі былі складзены ў адну труну. „Толькі стулы былі як новыя, – узгадваюць сведкі эксгумацыі. – Але калі дакраналіся да стулаў, яны рассыпаліся”.

На супольнай магіле быў пастаўлены помнік, на якім пазначаны імёны 9 святароў-мучанікаў.

Святарамі, якія 10 сакавіка 1943 г. прынялі мучаніцкую смерць ад гітлераўцаў, былі:

Кс. Вінцэнт Лабан, пробашч парафіі ў Лідзе (Слабада)

Кс. Люцыян Мрачкоўскі, вікарый парафіі ў Лідзе (Слабада)

Кс. Стэфан Снягоцкі, вікарый парафіі фарнага касцёла ў Лідзе

Кс. Аляксандр Аўгустовіч, пробашч парафіі ў Нецечы Кс. Стэфан Дабравольскі, пробашч парафіі ў Беліцы

Кс. Альфонс Бароўскі, пробашч парафіі ў Лацку

Кс. Францішак Цыбульскі, пробашч парафіі ў Трабах

Кс. Ежы Ажароўскі, пробашч парафіі ў Ліпнішках

Кс. Вінцэнт Стшэснеўскі, пробашч парафіі ў Юрацішках.

Сёння помнік ксяндзам, якія загінулі за тое, што вучылі іншых любіць Бога і бліжняга, прыгадвае нам, сучаснікам, што любоў мацнейшая за нянавісць і зло.

Кс. Юрый Марцiновiч