Skip to main content

Рэкалекцыі на тэму прабачэння пройдуць ва Уселюбе

hands 2847508 128020-21 лютага пры парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (каля Навагрудка) пройдзе другі тур рэкалекцый на тэму „Навучыцца прабачаць і прасіць прабачэння”.

Духоўныя практыкаванні будуць прысвечаны разважанням пра значэнне прабачэння і чаму варта маліцца аб тым, каб быць здольнымі да яго. Як вынікае з малітвы „Ойча наш…”, дараванне Богам нашых грахоў звязана з тым, ці не трымаем мы крыўды на іншых.

У праграме рэкалекцый – святыя Імшы, адарацыя, практыкаванні „цішыні”, сведчанні, канферэнцыі i малітва аздараўлення.

Пачатак 20 лютага ў 11.00, заканчэнне – 21 лютага ў 13.00.

Запіс працягваецца да 18 лютага.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў начлегам і харчаваннем. Удзельнікі ўносяць за сваё прабыванне на рэкалекцыях дабрачыннае ахвяраванне.

Запіс да 18 лютага ‎па тэлефоне:

+375 29 280 05 45 – кс. Віталій.

Інфармацыя пра даезд на сайце парафіі. 

 

рэкалекцыі