
У суботу 22 лістапада ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) пройдуць святкаванні Сусветнага дня моладзі.
Праграма:
18.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19.00 – святая Імша
20.00 – “Андрэйкі”
Сёлетні Сусветны дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні будзе адзначацца ў нядзелю 23 лістапада – ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету.
